Як сёння выглядае мінскі стадыён "Дынама". Фота

Як сёння выглядае мінскі стадыён "Дынама". Фота

На мінскім стадыёне "Дынама", які ўжо некалькі гадоў знаходзіцца на рэканструкцыі, 2 лютага прайшла нарада. У ёй паўдзельнічалі намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў, гендырэктар "Будтрэсту № 1" Уладзімір Бублік. Было адзначана, што працы ідуць паводле графіку. На працягу лютага павінна быць вырашана праблема з пастаўкамі металаканструкцый.

Як інфармуе прэс-служба Саўміна, мантаж навесу з алюмінія над трыбунамі збіраюцца скончыць да сярэдзіны лета. Пад ім будзе знаходзіцца да 70% месцаў для гледачоў. Агулам стадыён пасля рэканструкцыі змесціць 22 тысячы чалавек.

Запланавана, што адкрыццё "Дынама" адбудзецца ў снежні бягучага года. У 2019-м менавіта на ім пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі