Заўзятар купіў білеты на мінскі стадыён "Дынама" на неіснуючыя месцы (відэа)

Заўзятар купіў білеты на мінскі стадыён "Дынама" на неіснуючыя месцы (відэа)

Заўзятар купіў білеты на мінскі стадыён "Дынама" на неіснуючыя месцы. Як інфармуе by.tribuna.com, здарылася гэта падчас нядаўняга матчу футбольных зборных Беларусі і Сан-Марына. На квітках былі пазначаныя 19 і 20 месцы ў 18-м шэрагу сектару В18 на верхняй трыбуне. На відэа відаць, што апошнім месцам было 18-е! Сцюарды прыйшлі на дапамогу заўзятару і спрабавалі адшукаць 19-е і 20-е месцы, але беспаспяхова (яны сказалі, што "так пабудаваны наш стадыён"). У выніку яны прапанавалі заняць свабодныя месцы, якія ў той дзень на стадыёне былі.

Дарэчы, мінчук купіў другі білет для сябра з Варшавы, якому прапанаваў схадзіць на футбол. І вось такая непрыемная гісторыя.

У той дзень на "Дынама" была яшчэ адна кур'ёзная гісторыя. Заўзятары прыходзілі з квіткамі на месцы на стадыёне, якія займалі журналісты. Арганізатары наблыталі з месцамі, піша "Прессбол".

Заўзятар купіў білеты на мінскі стадыён "Дынама" на неіснуючыя месцы (відэа)
Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі