Як у Брэсце святкавалі "апошні мірны дзень" (фотарэпартаж)
У Брэсце адбылася гістарычная рэканструкцыя "апошняга мірнага дня”. Мерапрыемтсва традыцыйна праходзіць за дзень да гадавіны пачатку Вялікай айчыннай вайны. Вечарам 21 чэрвеня цэнтральная пешаходная вуліца Брэста — Савецкая — часткова прыняла свой даваенны выгляд. Дзесяткі рэканструктараў і простых жыхароў Брэста спрабавалі паўтарыць антураж 1930-х і 1940-х гадоў. Апроч тэатралізаванай пастаноўцы на Савецкай дзейнічалі інтэрактыўныя экспазіцыі з рарытэтнымі прадметамі побыту.
Па вуліцы Гогаля да Помніка 1000-годдзю горада праехала рарытэтная ваенная тэхніка і прайшла калона рэканструктараў. Што праўда, рэканструктараў у форме вайскоўцаў Чырвонай арміі сёлета было ў разы болей за “грамадзянскіх”. Мерапрарыемства з-за гэтага больш нагадвала ваенны парад, чым “мірны дзень”, як гэта было па задумцы арганізатараў.