Як выглядае рэстаран з альтанкай, які "Тапас" будуе на месцы заказніка "Лябяжы"

 Як выглядае рэстаран з альтанкай, які "Тапас" будуе на месцы заказніка "Лябяжы"

У тэлеграм-канале Антона Матолькі з'явіліся свежыя фота рэстарана, які кампанія "Тапас" бізнесоўца Паўла Белага будуе на беразе сажалкі Лябяжай у Мінску. Будоўля разгарнулася наўпрост на берагавой лініі, дзе раней дрэвы падступалі да вады і гнездаваліся птушкі.

Грамадскія актывісты спрабавалі давесці, што рэстаран будуецца з парушэннем заканадаўства — маўляў, горабадубаўнічы план прадугледжваў, што рэканструкцыя (змена) берагавой лініі сажалкі Лябяжая не дапускаецца. Але забудоўшчык адказаў, што нічога не парушае.

 Як выглядае рэстаран з альтанкай, які "Тапас" будуе на месцы заказніка "Лябяжы"
Рэстаран, які будуецца на Лябяжым прудзе / ТГ-канал Антона Матолькі
 Як выглядае рэстаран з альтанкай, які "Тапас" будуе на месцы заказніка "Лябяжы"
Рэстаран, які будуецца на Лябяжым прудзе / ТГ-канал Антона Матолькі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі