Якое месца займае тэма вайны ў сучасным мастацтве Украіны?
Ужо больш за чатыры гады ва Украіне ідзе вайна, якую па-ранейшаму асцярожна называюць “антытэрарыстычнай аперацыяй”. Тым не меньш салдаты і мірныя жыхары гінуць, а ваенная атмасфера адчуваецца нават у тых гарадах, што знаходзяцца далёка ад зоны баявых дзеянняў.
Як украінскія мастакі рэагуюць на сацыяльную сітуацыю ў краіне? Ці ёсць месца гуманізму ў ваеннай тэматыцы? Як аматары мастацтва ставяцца да ваеннай тэматыкі ў ім, калі вайны дастаткова на тэлеэкранах і ў рэальным жыцці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа ўкраінскі арт-крытык, куратар сучаснага мастацтва, медыяменеджар, адзін з пяці самых уплывовых украінскіх арт-куратараў і дзесяці вядучых арт-крытыкаў Украіны 2000-х па версіі часопіса Art Ukraine Канстанцін Дарашэнка.