Яраслаў Раманчук: Мядзведзеў будзе гаварыць пра саюз, а Пуцін - дзейнічаць
Расійскі ўрад можа ініцыяваць антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках малака з Беларусі ў Расію. Першы віцэ-прэм'ер Віктар Зубкоў даручыў разгледзець пытанні цэнавой палітыкі Беларусі пры пастаўках сухога малака, а Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі рыхтуе прапановы па абмежаванні яго імпарту з Беларусі.
Ці выпадкова гэтае пытанне было ўзнятае амаль адразу пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева?
Эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць, што гэта - праява больш жорсткай паставы расійскага ўрада да Беларусі. На яго думку, гэта выклікана старымі праблемамі - канцэпцыя развіцця адносінаў Беларусі і Расіі з пункту гледжання Крамля і з пункту гледжання Лукашэнкі па-ранейшаму кардынальна адрозніваюцца.
Яраслаў Раманчук: "Я думаю, што сёння Мядзведзеў будзе гаварыць пра "саюзную дзяржаву", пра "неабходнасць адзінай дзяржавы", пра "рэальны змест", а Пуцін, урад і структуры ўраду будуць прагматычна падыходзіць да таго, каб прымушаць Беларусь да выканання тых дамоўленасцяў, якія яна сама падпісала".