Ярмошына: БДІПЧ АБСЕ прысвойвае сабе карныя функцыі
Такую выснову спадарыня Ярмошына зрабіла ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ.
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына лічыць, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якое арганізуе місіі міжнароднага назірання на выбарах, прысвойвае сабе карныя функцыі.
Яна лічыць, што назіральнікі ад АБСЕ бяруць на сябе функцыі, якія выходзяць далёка да межы самой ідэі міжнароднага назірання. На думку старшыні ЦВК, гэта ўжо ўмяшанне ў справы ўнутранага дзяржаўнага суверэнітэту, цытуе Ярмошыну партал TUT.by
Нагадаем, 20 снежня АБСЕ дала адмоўную ацэнку мінулым прэзідэнцкім выбарам у Беларусі. Сярод негатыўных момантаў вылучаюць вечар 19 снежня, які быў азмрочаны масавымі непарадкамі і затрыманнямі.