Ярмошына расказала, як сфармулююць пытанне на канстытуцыйным рэферэндуме

Ярмошына расказала, як сфармулююць пытанне на канстытуцыйным рэферэндуме

На канстытуцыйным рэферэндуме, які плануюць беларускія ўлады, будзе толькі адно пытанне, распавяла ў інтэрв'ю sputnik.by старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Па яе словах, у выбарчых бюлетэнях яно  будзе сфармуляванае так: "Ці ўхваляеце вы ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю?". І будуць толькі два варыянты адказу.

Якія менавіта змяненні, удакладняцца не будзе.

Ярмошына дадала, што дату правядзення рэферэндуму назаве Аляксандр Лукашэнка не пазней, чым за 30 дзён да галасавання. Раней улады неаднаразова казалі, што рэферэндум запланаваны на люты 2022-га, хутчэй за ўсё — на яго другую палову. 

ЦВК ужо запрасіў грошы на правядзенне рэферэндуму. Па словах Ярмошынай, гэтая сума прыкладна ўдвая меншая, чым на прэзідэнцкія або парламенцкія выбары.

Перад гэтым апошні рэферэндум праходзіў у Беларусі ў 2004 годзе. На ім адмянілі абмежаванне ў два тэрміны для пасады прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі