Ярмошына: Саннікаў хоча зрабіць крымінальную справу палітычнай

Але старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляе, што ніякіх законных падставаў пра правядзення другога тура няма. А заяву Саннікава яна расцэньвае толькі як спробу прыцягнуць увагу да свайго становішча.


Ярмошына: “Заявы аб прызнанні выбараў несапраўднымі падаюцца цягам трох дзён пасля дня галасавання. Але калі дапусціць, што спадар Саннікаў тады знаходзіўся у “месцах не такіх аддаленых” і не мог падаць заяву, то такога кшталту заяву падаў адзін з кандыдатаў — спадар Кастусёў. Гэтую заяву разглядалі на паседжанні ЦВК пры падвядзенні вынікаў выбараў. Яна прызнаная беспадстаўнай і адхіленая. Ніякіх фактаў дадатковых спадар Саннікаў не падае і падаць не можа. Таму ўсе звароты Саннікава — гэта жаданне прыцягнуць да свайго становішча ўвагу міжнароднай грамадскасці і перавесці крымінальную справу ў палітычную плоскасць”.


Не можа быць прызначаны другі тур галасаванне, кажа Ярмошына, нават тады, калі людзі падтрымаюць заяву Саннікава і будуць выходзіць з акцыямі на плошчу Незалежнасці і патрабаваць працягу прэзідэнцкіх выбараў. Па яе словах, прызначыць выбары прэзідэнта заўчасна можна толькі ў тым выпадку, калі гэтая пасада нечакана вызваліцца.


Што ж датычыць магчымасці ўдзелу Саннікава ў наступных выбарах, то, цвердзіць старшыня ЦВК, гэта цалкам магчыма. Але для гэтага з палітыка павінны зняць судзімасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі