Ярмошына заявіла, што на выбарчых участках могуць увесці прапускны рэжым

Ярмошына заявіла, што на выбарчых участках могуць увесці прапускны рэжым

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіла, што на выбарчых участках могуць увесці прапускны рэжым "у выпадку вялікага скаплення людзей". Здаецца, раней нічога падобнага на выбарах у Беларусі не было.

Ярмошына заклікала выбарцаў прыходзіць на выбарчыя ўчасткі раніцай і ўдзень, а не ўвечары.

"Бо ў вячэрнія гадзіны па меншай меры апаненты ўлады абяцаюць навалу людзей, — гаворыць старшыня Цэнтрвыбаркама. — Гэта значыць, што ва ўчастковых выбарчых камісіях будзе ўсталяваны прапускны рэжым, будзе запускацца толькі тая колькасць выбарцаў, колькі членаў камісіі выдаюць выбарчыя бюлетэні".

Таксама Лідзія Ярмошына папярдзіла, што а 20-й гадзіне ўчасткі зачыняць і тыя, хто не паспее да таго часу зайсці і прагаласаваць, пазней гэта зрабіць ужо не змогуць.

Як вядома, кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская заклікала выбарцаў галасаваць менавіта 9 жніўня і пажадана ў другой палове дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі