Яшчэ адзін беларускі футбаліст можа пачаць гуляць у Польшчы

У Польшчы можа быць чатыры нападнікі з Беларусі / ФК "Ордабасы"
28-гадовы нападнік Усевалад Садоўскі можа падпісаць кантракт з польскай "Котвіцай" з Першай лігі, паведамляе Meczyki.pl. Беларус праходзіць медыцынскае абследаванне, але пакуль не можа быць афіцыйна заяўлены з-за трансфернага бана.
Чакаецца, што падпісанне кантракту неўзабаве адбудзецца.
У мінулым сезоне Садоўскі згуляў 28 матчаў за казахстанскі "Ардабасы" ва ўсіх турнірах і забіў 2 галы.
Улетку 2023 года Садоўскі ў складзе "Ардабасы" гуляў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць варшаўскай "Легіі" і забіў два галы польскаму клубу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.