Футбольны клуб "Порту" набыў маладога футбаліста з Мінска
Трафім Мельнічэнка
18-гадовы форвард мінскага футбольнага клуба "Дынама" Трафім Мельнічэнка пераходзіць у партугальскі клуб "Порту", паведамляюць партугальскія СМІ. Спартовец падпісаў трохгадовы кантракт, разлічаны да чэрвеня 2028 года.
Напачатку беларускі футбаліст спачатку будзе гуляць у дублюючым складзе пад кіраўніцтвам трэнера Жаау Брандау. У мінулым сезоне Мельнічэнка правёў за мінскае "Дынама" 37 матчаў, забіў тры галы і аддаў пяць выніковых перадач.
"Порту" — адзін з самых знакамітых і тытулаваных футбольных клубаў у Партугаліі. Каманда двойчы перамагала ў Кубку і Лізе еўрапейскіх чэмпіёнаў (у 1987-м і 2004-м), два разы выйгравала Кубак УЕФА і Лігу Еўропы (у 2003-м і 2011-м), Суперкубак УЕФА (1987) і Міжкантынентальны кубак (у 1987-м і 2004-м).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.