Яшчэ адзін раён Магілёўшчыны ўвёў абавязковы масачны рэжым
У Бялыніцкім раёне з 3 чэрвеня ўведзены масачны рэжым распараджэннем старшыні райвыканкама.
Маскі павінны абавязкова выкарыстоўвацца на аб'ектах і ў арганізацыях раёна: крамы, аптэкі, аддзяленні банка, сувязі, пошты, у грамадскім транспарце ды інш. Мяняць іх трэба кожныя тры гадзіны. Таксама ўводзіцца абмежаванне на адначасовую колькасць наведвальнікаў у крамах, сталовых, кавярнях, аптэках, аддзяленнях банка, сувязі, пошты ды інш.
У рэжым працы грамадкіх установаў уведзеныя тэхнічныя перапынкі для праветрання і прыборкі памяшканняў.
На тэрыторыі раёна забаронены ўвесь выязны гандаль, акрамя спецыялізаванага аўтатранспарту прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці на гарадскім рынку Бялынічаў.
Як распавядала Еўрарадыё, з 1 чэрвеня абавязковы масачны рэжым увялі ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны.
Па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна налічваецца 45 981 выпадак каранавіруса. Вылечыліся і былі выпісаныя 21 162 пацыенты, памерлі 253.
Статыстыку захворвальнасці па рэгіёнах прэс-служба Мінздароўя ўжо некалькі тыдняў не паведамляе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.