Яшчэ не позна далучыцца да Сусветнага Дня моладзі за дэмакратыю
WYMD (Сусветны Рух за дэмакратыю) 18 кастрычніка адзначае Міжнародны дзень моладзі за дэмакратыю. Гэта дзень, калі маладыя людзі, якія падтрымліваюць ідэі дэмакратычнага грамадства, святкуюць сваю ролю ў дэмакратычнай барацьбе, дзе яны сутыкаюцца са шматлікімі перашкодамі на сваім шляху да лепшага жыцця. Вы можаце далучыцца да сусветнай акцыі салідарнасці ў гэты дзень: змясціць банэр у свой профіль у фэйсбуку, арганізаваць падзею ў сваёй краіне, удзельнічаць у конкурсе эсэяў пра дэмакратыю, можаце чытаць блог Сусветнага руху за дэмакратыю, блог Дня моладзі за дэмакратыю.
Дарэчы, дэдлайн конкурсe эсэяў быў аднесены ажно на 30 лістапада. Таму ў кожнага з вас яшчэ хопіць часу далучыцца да конкурсу і да найбольшай у свеце сеткі актывістаў. Еўрарадыё віншуе слухачоў са святам і жадае поспехаў у конкурсе!