Яшчэ ў дзвюх абласцях і Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце
У Віцебскай і Мінскай абласцях падаражэў праезд у грамадскім транспарце. Кошт квітка павялічыўся адразу на 10 капеек — да 70 капеек. Адпаведныя рашэнні апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале.
Таксама даражэюць і прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі. Кожны кіламетр дарогі цяпер стане даражэйшым на адну капейку.
Неўзабаве падаражэе і тарыф на праезд у Мінску — на тыя ж самыя 10 капеек. Адзін квіток будзе каштаваць 75 капеек, жэтончык у метро — 80. Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, гэтае рашэнне набудзе моц пасля апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам, праезд у грамадскім транспарце падаражэў ужо ў шасці рэгіёнах Беларусі — Гомельскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцях, а таксама ў сталіцы. Кошты на праезд не выраслі толькі ў Магілёўскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.