Яшчэ восем беларусаў атрымалі статус палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек. Гэта Алег Сінякоў, Ганна Кандраценка, Аляксандр Жэдзік, Галіна Кавалёва, Дзяніс Шустаў, Дзмітры Прохараў, Аляксандр Каценка, Яўген Туравец.
Яны ўзятыя пад варту або асуджаныя за абразу Лукашэнкі або прадстаўнікоў улады. Алег Сінякоў узяты пад варту за каментары па “cправе Зельцэра”.
На сёння ў Беларусі 1260 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.