Ёлкі пачнуць прадаваць з 19 снежня, каштаваць яны будуць ад 10 да 33 тысяч

Ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць з 19 снежня. Па краіне будзе адкрыта 670 такіх “кропак”. Усе яны будуць працаваць без выхадных. За галоўны навагодні атрыбут давядзецца заплаціць прыкладна ад 10 да 33 тысяч рублёў у залежнасці ад вышыні.

Продажам ёлак зоймуцца арганізацыі гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі і непасрэдна лясгасы, інфармуе БЕЛТА.

Таксама можна будзе набыць натуральныя блакітныя ёлкі ў кадках. Вышыня такога дрэва — ад 50 сантыметраў да 2 метраў, а кошт — ад 100 да 300 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі