Юлія Цімашэнка Віктару Януковічу: "Учора мне хацелася вас забіць" (фота)
Зняволеная экс-прэм'ер Украіны заклікала ўкраінскага прэзідэнта перагледзець рашэнне ўраду аб прыпыненні падрыхтоўкі да асацыяцыі з ЕС.
У сваім лісце да Януковіча Цімашэнка прызналася, што пад уздзеяннем эмоцый ёй хацелася яго "проста забіць".
"Думаю, тое самае адчулі і адсоткаў 70 даверанага вам народу, — цытуе ліст Юліі Цімашэнкі РІА "Новости". — Даруйце нам за ўсе гэтыя спантанныя эмоцыі, таму што ўсе мы людзі і часам бывае цяжка трымаць сябе ў руках. Але цяпер трэба не ўпадаць у агрэсію, а ўсімі сродкамі ратаваць сітуацыю. Вы — адзіны, хто можа гэта зрабіць".
У многіх гарадах Украіны працягваюцца акцыі пратэсту супраць рашэння ўраду прыпыніць падрыхтоўку падпісання дамовы аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Апазіцыя абяцае, што сёння ўвечары яны стануць масавымі.
Коктыш: Януковіч сам прызнаўся, што Пуцін прапанаваў яму 15 млрд долараў
Пуцін пракаментаваў інфармацыю пра шантаж Украіны і Януковіча
Фота — AFP, ria.ru