“Юнацтва” ўзяло рэванш у “Нёмана”

“Юнацтва” ўзяло рэванш у “Нёмана”

“Юнацтва” ўзяло рэванш у “Нёмана”. У другім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі, які 29 сакавіка прайшоў у Гродне, каманда Міхаіла Захарава выйграла ў овертайме — 3:2 (1:1, 1:1, 0:0, 1:0). Рашаючую шайбу на 61-й хвіліне закінуў Міхаіл Плотнікаў.

Напярэдадні таксама ў Гродне “Нёман” выйграў з лікам 2:1. У нядзелю, 1 красавіка, у Мінску на “Чыжоўка-Арэне” пройдзе трэці паядынак каманд, пачатак у 13:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі