"Юнацтва" выйграла ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў у шведскай "Фрэлунды"

"Юнацтва" выйграла ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў у шведскай "Фрэлунды"

Мінскае "Юнацтва" выйграла ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў у шведскай "Фрэлунды" — 3:2 (1:1, 2:0, 0:1). Матч 1/16 фіналу прайшоў у аўторак на сталічнай "Чыжоўка-Арэне". Нягледзячы на тое, што практычна паралельна на "Мінск-Арэне" праходзіў паядынак чэмпіянату КХЛ з удзелам мінскага "Дынама", адданыя заўзятары "Юнацтва" прыйшлі падтрымаць сваю каманду.

Лік адкрыў Крысціян Весалайнен на 5-й хвіліне, аднак ужо на 13-й Віктар Туркін яго зраўняў. Удалым для "Юнацтва" быў другі перыяд. На 23-й хвіліне Павел Развадоўскі выводзіць мінчукоў наперад, а на 32-й вызначаецца Павел Чарнавок. Толькі за некалькі хвілін да канца асноўнага часу госці рэалізавалі большасць і скарацілі разрыў у ліку да мінімуму.

Адзначым, што перад матчам фаварытам лічылася не каманда Міхаіла Захарава, а шведскі чэмпіён. Матч у адказ у Швецыі пройдзе 11 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі