Юры Шаўцоў: Палітычнай вагі заява МЗС па Абхазіі і Паўднёвай Асеціі не мае

22 ліпеня беларускі МЗС распаўсюдзіў заяву, паводле якой беларусам не раяць ездзіць у Абхазію і Паўднёвую Асецію з парушэннем грузінскага заканадаўства, то бок праз тэрыторыю Расіі. Расійскія СМІ адразу ж адрэагавалі на заяву, патлумачыўшы яе як ускоснае непрызнанне афіцыйным Мінскам урадаў Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі. Але на думку палітолага Юрыя Шаўцова, такая заява — гэта толькі перасцярога для беларускіх грамадзянаў перад непрыемнасцямі, якія могуць іх напаткаць пры праездзе у новаўтвораныя краіны праз расійскую мяжу.

Шаўцоў: “Гэта проста было тлумачэнне МЗС для беларускіх грамадзян. Ніякай палітычнай вагі яно не мела”.

Нагадаем, што пасля ўезду нашай суайчынніцы ў Паўднёвую Асецію праз расійскую мяжу, яна была затрыманая грузінскімі вайскоўцамі і амаль паўтара месяцы правяла ў грузінскай турме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі