Юрый Чыж можа бліжэйшым часам прадаць футбольны клуб "Дынама-Мінск"
Бліжэйшым часам вядомы бізнэсовец Юрый Чыж можа прадаць футбольны клуб "Дынама-Мінск" новаму ўласніку, піша Tribuna.com. Падрабязнасці здзелкі трымаюцца ў таямніцы, як і прозвішча новага ўласніка каманды.
Паводле неафіцыйных звестак, перадача клуба новаму ўласніку звязаная з нядаўняй паразай ад санкт-пецярбургскага "Зеніта" 1:8.
Адны крыніцы кажуць, што ўласнік можа памяняцца да канца года. Іншыя сцвярджаюць, што перадача клуба можа адбыцца ўжо ў верасні.
Чыж стаў старшынёй праўлення ФК "Дынама-Мінск" у 1999 годзе. Пры ім клуб адзін раз выйграў чэмпіянат Беларусі, 8 разоў заняў другое месца, 5 разоў — трэцяе.
Найбольш вядома, як Чыж мяняў трэнераў клуба: за час яго кіравання памяняліся 32 трэнеры.
З 2016 года пасля арышту Юрыя Чыжа старшынёй праўлення клуба стаў яго старэйшы сын Сяргей.
Чыжу належыць каля 57% акцый мінскага "Дынама", прыкладна 26% належаць Мінгарвыканкаму.