Юрый Чыж пацвердзіў, што ён выйшаў з СІЗА КДБ

Юрый Чыж пацвердзіў, што ён выйшаў з СІЗА КДБ

Юрый Чыж пацвердзіў, што ён выйшаў з СІЗА КДБ. У інтэрв'ю Радыё Свабода бізнесмен сказаў, што ён "у шыкоўным настроі і выдатнай форме". Паводле яго слоў, да канца тыдня ён збіраецца адпачываць, а пасля будзе думаць, чым займацца. "Я не вельмі хачу мець стасункі з прэсай. Прынамсі, на дадзены момант, — сказаў Чыж.

Як паведамляла Еўрарадыё, 15 верасня з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што вядомы беларускі бізнесмен выйшаў з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыедзе. Афіцыйных пацверджанняў не было, а КДБ заявіў, што не каментуе чуткі пра Чыжа. Яго затрымалі ў сакавіку 2016-га, падазраюць у нявыплаце падаткаў у буйным памеры. У нядзелю Аляксандр Лукашэнка агучыў суму шкоды па справе бізнесмена — 11-12 мільёнаў долараў (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі