Члена хакейнай каманды Лукашэнкі выпусцілі з СІЗА пасля трох дзён за кратамі
Павел Белы і Лукашэнка / РІА
Бізнесмена Паўла Белага, члена хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі, выпусцілі з СІЗА пасля трох дзён за кратамі, піша "Наша ніва" са спасылкай на сваю крыніцу.
Пра затрыманне ўласніка будаўнічай кампаніі "Тапас" Паўла Белага тое ж выданне паведаміла на мінулым тыдні. Яно было звязана з прэтэнзіяй фінансавых органаў да адной з падкантрольных бізнесмену фірмаў. Афіцыйнай інфармацыі не было.
Па неафіцыйнай інфармацыі, крымінальная справа не спыненая. Прэтэнзіі застаюцца, а фігурант справы абавязаўся выплаціць налічаны доўг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.