У Мінску дырэктара буйной кампаніі асудзілі па "народным" артыкуле
Антон Андрэнка / t.me/viasna96/
У Мінску дырэктара буйной кампаніі "Авангард Лізінг" Антона Андрэнку асудзілі па "народным" артыкуле, піша @viasna96. Яго і іншых супрацоўнікаў затрымалі восенню 2022 года па даносе "неабыякавых грамадзян". Далей быў адміністрацыйны арышт.
Дырэктара і яшчэ аднаго супрацоўніка судзілі па адміністрацыйных артыкулах некалькі разоў. Андрэнка прабыў на Акрэсціна мінімум чатыры арышты — каля 60 сутак, а пасля гэтага супраць яго распачалі крымінальную справу, артыкул — "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Дырэктар кампані "Авангард Лізінг" быў змешчаны ў СІЗА № 1 у Мінску. А 13 сакавіка суд Ленінскага раёна сталіцы (суддзя — Марына Клімчук) вынес прысуд — 2,5 года "хатняй хіміі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.