З 1 верасня павышаецца зарплата ў беларускіх медыкаў

У ёй адзначаецца, што тарыфныя стаўкі ўчастковым лекарам-тэрапеўтам і лекарам-педыятрам, урачам агульнай практыкі, а таксама спецыялістам, якія аказваюць хуткую меддапамогу, павялічацца на 60%. Участковым медсёстрам, фельдшарам ды іншым спецыялістам — на 50%, санітаркам хуткай меддапамогі — на 40%.

Акрамя таго, урачам-спецыялістам (за выключэннем згаданых вышэй) тарыфныя стаўкі павялічацца на 50%, медпрацаўнікам, якія маюць сярэднюю медычную адукацыю — на 40%, малодшым медсёстрам па дагляду за хворымі, санітаркам ды іншым (за выключэннем ужо згаданых) — на 30%.

БЕЛТА адзначае, што пастанова распаўсюджваецца на бюджэтныя арганізацыі і арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі. Больш падрабязна дакумент гл. тут.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі