З 10 лістапада ў Беларусі істотна падаражэў праезд на чыгунцы

Маюцца на ўвазе гарадскія, рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі.


У адпаведнасці з дакументам, кошт паездкі цягнікамі на гарадскіх лініях у межах тарыфнага пояса павялічыцца на 42,9% да 5 тысяч рублёў, у межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку — на 27,7% да 6 тысяч рублёў. Паездка ў межах двух тарыфных паясоў па двух напрамках будзе каштаваць 10 тысяч рублёў, у межах трох тарыфных паясоў па двух напрамках — 11 тысяч рублёў, у межах чатырох тарыфных паясоў па двух напрамках — 12 тысяч рублёў.



Тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі на рэгіянальных лініях эканом-класа вырастуць на 28,6% да 900 рублёў за зону і да 90 рублёў за кіламетр праезду.



Акрамя таго дакумент павышае ў 1,5 разы тарыфы на праезд пасажыраў чыгуначным транспартам рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній эканом- і бізнэс-класа, паведамляе "Интерфакс-Запад".
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі