З бабруйскай "Белшыны" за даўгі знялі 6 ачкоў

Як паведамляе БЕЛТА, рашэнне пра зняцце ачкоў прыняў Камітэт па статусе і пераходах гульцоў. "Белшыну" пакаралі за "сістэматычнае невыкананне" рашэнняў камітэта. Дагэтуль футбольны клуб не разлічыўся па фінансавых даўгах з былымі гульцамі, а таксама па трансферах за футбалістаў. Называецца Міхаіл Гардзяйчук, які перайшоў з БАТЭ, Дзмітрый Гушчанка і Дзмітрый Цярэшчанка — з мінскага "Дынама".



Такім чынам, у "Белшыны" цяпер 41 ачко, але яна па-ранейшаму займае 7-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі