З Беларусі адправілі ў Маскву матэрыялы крымінальнай справы Баўмгертнера

Паводле слоў прэс-сакратара Следчага камітэта Беларусі Паўла Травулькі, у Расію пераслалі інфармацыю па справе гендырэктара "Уралкалія", якая была на момант распачацця крымінальнай справы. Цяпер жа ў Следчы камітэт Расійскай федэрацыі плануецца адправіць дадатковую інфармацыю.



"Улічваючы тое, што Следчы камітэт Расійскай федэрацыі займае прынцыповую пазіцыю ў пытанні расследавання крымінальных справаў карупцыйна-эканамічнай тэматыкі, далейшае расследаванне мы будзем праводзіць ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі", — цытуе словы Травулькі РІА "Новости".
 

Нагадаем, 26 жніўня ў мінскім аэрапорце затрымалі кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера (на здымку) пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

У ізалятары КДБ гендырэктара "Уралкалія" паставілі тварам да сцяны (відэа)
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі