З Беларусі ў Расію кантрабандай везлі статак кароў (фота)

З Беларусі ў Расію кантрабандай везлі статак кароў (фота)

На мяжы з Расіяй каля вёскі Пералёўка Веткаўскага раёна Гомельшчыны памежнікі разам з міліцыянтамі затрымалі грузавы аўтамабіль “Даф”. У фуры перавозілі 26 кароваў. 56-гадовы жыхар Добрушскага раёна вёз статак у Расію без суправаджальных дакументаў.

Як піша выданне “Моя реклама”, кошт статку ацанілі ў 165 мільёнаў рублёў. Па факце яго незаконнай перавозкі праводзіцца праверка. Да яе заканчэння жывёлы будуць знаходзіцца ў месцы, вызначаным супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Фота: moyareklama.by

З Беларусі ў Расію кантрабандай везлі статак кароў (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі