З Беларусі змог выехаць акцёр-купалавец Дзмітрый Есяневіч
Дзмітрый Есяневіч
З Беларусі змог выехаць акцёр-купалавец, удзельнік дуэта "Чынчынчэнэл" Дзмітрый Есяневіч. Пра тое, што ён "на волі і ў бяспецы", паведаміў сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
У Беларусі Есяневіч трапіў пад рэпрэсіі, але інфармацыя пра ягоны пераслед не апублічвалася, адзначае "Наша ніва". Акцёра затрымлівалі ў траўні 2024-га, калі ён выязджаў за мяжу на гастролі. Яго тады адправілі пад адміністрацыйны арышт.
Дзмітрый Есяневіч працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з 2003 года. У 2020-м разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра ён звольніўся ў знак пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.