З Масквы на цырымонію развітання з Макеем прышлюць намесніка Лаўрова

Уладзімір Макей / БЕЛТА
Уладзімір Макей / БЕЛТА

З Масквы на цырымонію развітання з Уладзімірам Макеем прышлюць намесніка міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова Андрэя Рудэнку. Ён будзе прадстаўляць расійскае дыпламатычнае ведамства, піша ТАСС.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей памёр 26 лістапада на 65-м годзе жыцця. Цырымонія развітання пройдзе ў аўторак у мінскім Доме афіцэраў. Макея пахаваюць на Усходніх могілках сталіцы.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на гэтым тыдні збіраўся прыехаць у Беларусь, хацеў сустрэцца ў тым ліку і з Уладзімірам Макеем. Пасля паведамлення пра яго смерць візіт адмяніў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі