З мінскай школы №191 эвакуявалі 330 чалавек

З мінскай школы №191 эвакуявалі 330 чалавек

Больш за 300 чалавек эвакуявалі з мінскай школы №191 па вуліцы Гарадзецкай.

Як піша прэс-служба МНС, у 15:04 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў школе спрацавала пажарная сігналізацыя. Калі яны прыбылі на месца здарэння, па знешніх прыкметах нічога не заўважылі.

Выявілася, што ў кабінеце пачатковых класаў на другім паверсе будынка здарылася кароткае замыканне. Ад яго загарэлася ізаляцыя электраправодкі. Работнікі школы яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў спраыіліся з пажарам з дапамогай чатырох парашковых вогнетушыцеляў.

Адміністрацыя школы эвакуявала з будынка 310 вучняў і 20 чалавек з персаналу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі