З Нацыянальнага тэатра оперы і балета звольнілі чацвёртага дырыжора

Алег Лясун / philharmonic.by
Алег Лясун / philharmonic.by

Напрыканцы 2022 года з Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі звольнілі ўжо чарговага дырыжора. Гэта маэстра Алег Лясун, піша Reform.by са спасылкай на крыніцы з музычных колаў.

Ад 2020-га гэта ўжо чацвёртае звальненьне дырыжора з Опернага тэатра. Раней калектыў былі вымушаныя пакінуць Вячаслаў Чарнуха-Воліч, Андрэй Галанаў і Іван Касцяхін. Усе звальненні былі звязаныя з іх грамадзянскай пазіцыяй.

Алег Лясун працаваў дырыжорам Опернага тэатра з 1999 года. У перапынку паміж працай у Оперным у 2011-2013 гадах быў галоўным дырыжорам Музычнага тэатра. Паралельна з працай у Оперным ён у 2006-2008 гадах узначальваў аркестр Дзяржаўнага камернага музычнага тэатра "Санктъ-Петербургъ Опера".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі