З новага года вырастуць тарыфы на электрычнасць
З 1 студзеня павысяцца тарыфы на электрычнасць. Гэта прадугледжана пастановай урада №933 ад 28 снежня.
Для кватэр з газавымі плітамі тарыф па аб'ёме спажывання падымецца з 0,1746 рубля за кВт • гадз. да 0,1901 рубля. Для кватэр з электраплітамі плата вырасце з 0,1484 рубля за кВт • гадз. да 0,1616 рубля.
Тарыф па двух часавых перыядах павысіцца наступным чынам:
з 22:00 да 17:00 — ад 0,1039 рубля за кВт • гадз. да 0,1131 рубля;
з 17:00 да 22:00 — ад 0,2968 рубля за кВт • гадз. да 0,3232 рубля.
Сёлета 1 ліпеня быў уведзены тарыф па трох часавых перыядах. У гэтым тарыфе кошты падымуцца наступным чынам:
з 23:00 да 6:00 — з 0,089 рубля за кВт • гадз. да 0,097 рубля;
з 17:00 да 23:00 - з 0,2671 рубля за кВт • гадз. да 0,2909 рубля;
астатні час сутак — з 0,1039 рубля за кВт • гадз. да 0,1131 рубля.
Больш падрабязна з тарыфамі можна пазнаёміцца тут
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.