З пачатку года за шум у кватэры пакаралі 5 тысяч беларусаў
Фота носіць ілюстрацыйны характар
З пачатку года за шум у кватэры пакараныя амаль 5 тысяч грамадзян, паведамляе МУС. Там кажуць, што шумнае баўленне часу — частае адміністрацыйнае правапарушанае і самая распаўсюджаная прычына канфліктаў паміж суседзямі.
Міліцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі ў перыяд з 23 гадзін да 7 раніцы законам прадугледжаны штраф у памеры да 30 базавых велічыняў. А дэбашыраў, якія ўвесь час парушаюць супакой суседзяў, у судовым парадку могуць нават выселіць з уласнай кватэры без прапанавання іншага жылля.
МУС заклікае грамадзян тэлефанаваць, калі парушальнік спакою не рэагуе на просьбы суседзяў паводзіць сябе цішэй. І нават калі да прыезду нараду шум спыніцца, міліцыя пагутарыць не толькі з ініцыятарам, але і іншымі суседзямі а таксама вінаватым у бяссонных начах. Пасля пацверджання інфармацыі будуць прынятыя "меры ўздзеяння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.