З правамі чалавека ў Беларусі стала лепей насуперак ураду, а не дзякуючы яму

Паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі адбылося насуперак намаганням ураду, а не дзякуючы ім. Такое меркаванне ў інтэрв’ю Радыё Свабода выказаў дырэктар даследаванняў праваабарончай арганізацыі Freedom House Крыстафер Уокер. “Невялікае паляпшэнне” адбылося на яго думку дзякуючы грамадзянскай супольнасці, якая змагаецца за пашырэнне вольнай прасторы. Беларуская грамадзянская супольнасць, на думку прадстаўніка Freedom House, сутыкаецца з велічэзнымі перашкодамі – з вельмі неспрыяльнымі законамі, рэгулярным ціскам і запалохваннем. У больш адкрытых грамадствах, грамадзянская супольнасць атрымлівае перавагу, дзякуючы магчымасці данесці сваё пасланне да людзей праз СМІ, падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі