З праваслаўнага храма ў Скідалі скралі ахвяраванні вернікаў
У Скідалі з праваслаўнага храма Святога архангела Міхаіла скралі ахвяраванні вернікаў. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, зламыснікі ўначы пашкодзілі аконную раму, залезлі ў канцылярыю і там зламалі сейф.
З сейфа яны вынеслі 1600 беларускіх рублёў. Распачатая крымнальная справа паводле арт. 205 КК (крадзеж).
У крымінальную хроніку Гродзенскай вобласці трапілі таксама іншыя незвычайныя крадзяжы. Напрыклад, у жыхаркі адной з вёсак скралі чатырох трусоў, кошт якіх ацанілі ў 600 рублёў. А ў наведніка начнога клуба ў Гродне скралі заплечнік з небагатай спажывай: байка, зараднік для тэлефона, парфума і кашалёк з ажно двума беларускімі рублямі.