З удзелам Лукашэнкі пройдзе вялікая нарада, прысвечаная сферы ЖКГ
З удзелам Аляксандра Лукашэнкі пройдзе вялікая нарада, прысвечаная сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта 30 лістапада заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Аднак дату ён не назваў. Мясніковіч лічыць, што перад згаданай нарадай варта правесці парламенцкія слуханні па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Як вядома, вялікія нарады, прысвечаныя пытанням аплаты жыллёва-камунальных паслуг, прайшлі 22 лютага і 14 сакавіка 2016 года. Кіраўнік дзяржавы крытыкаваў неразумна складзеныя жыроўкі.
Міхаіл Мясніковіч. Фота: БЕЛТА