З выбараў-2020 у Беларусі стала на 85 тысяч выбарцаў менш

За паўтара года колькасць выбарцаў скарацілася на 85 тысяч / Еўрарадыё
За паўтара года колькасць выбарцаў скарацілася на 85 тысяч / Еўрарадыё

Колькасць грамадзян, якія маюць права голасу ў Беларусі, за паўтара года зменшылася на больш чым 85 тысяч чалавек. Такія высновы можна зрабіць з лічбаў, якія Цэнтрвыбаркам апублікаваў у 2020 годзе і цяпер.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года галасаваць маглі 6 904 649 выбарцаў. А паўдзельнічаць у будучым рэферэндуме могуць па стане на 16 лютага 2022 года ўжо 6 818 948.

Адзначым, што колькасць выбарцаў у дакаранавірусныя часы скарачалася не такімі імклівымі тэмпамі. Паміж кампаніямі 2015 і 2020 гадоў колькасць выбарцаў змянілася на 104 тысячы (гэта за пяць гадоў), паміж кампаніямі 2010 і 2015 гадоў — на амаль 97 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі