З-за абвалу маста ў цэнтры Мінска перакрыты рух грамадскага транспарту
Абрушаны мост праз вуліцу Нямігу ў Мінску / "Минск-Новости"
З-за абвалу маста праз вуліцу Нямігу ў цэнтры Мінска фактычна перакрыты рух грамадскага транспарту. Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе, што на гэты момант закрыты рух усіх відаў транспарту на ўчастках:
— вуліцы Максіма Багдановіча ад вуліцы Янкі Купалы да праспекта Пераможцаў;
— вуліцы Няміга ад вуліцы Гарадскі Вал да праспекта Пераможцаў;
— вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Няміга;
— Праспекта Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Няміга.
Цяпер распрацоўваецца альтэрнатыўная схема руху з улікам уведзеных абмежаванняў і пераразмеркаваннем маршрутаў грамадскага транспарту. ДАІ просіць, каб, каб пазбегнуць "коркаў", аўтааматары не выбіралі вуліцы, блізкія да месца здарэння.
Пешаходная частка маста праз вуліцу Няміга абрынулася ў ноч на 8 студзеня. Унізе на дарозе апынуліся агароджа і тратуар. Пацярпелых няма. Улады заяўляюць, што прычынай абвальвання стала "стомленасць канструкцый", выкліканая блізкасцю да метро і перападам тэмператур. Праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.