З-за каранавіруса Польшча закрывае свае межы для замежнікаў

З-за каранавіруса Польшча закрывае свае межы для замежнікаў

З-за каранавіруса Польшча з 15 сакавіка закрывае свае межы для замежнікаў (акрамя тых, хто там працуе ці мае від на жыхарства). У пятніцу пра гэтае рашэнне аб'явіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Паводле яго слоў, у краіне на 10 дзён (з магчымасцю працягнення) уводзіцца стан надзвычайнай эпідэміялагічнай пагрозы. Аднаўляецца кантроль на межах з краінамі, якія ўваходзяць у Шэнген. Межы застаюцца адкрытымі для тавараў, заявіў прэм'ер. Грамадзяне Польшчы, якія вяртаюцца на радзіму, трапяць на 14-дзённы каранцін.

У Польшчы забараняюцца сходы груп, большых за 50 чалавек. Гэтае абмежаванне распаўсюджваецца і на вернікаў. Дазваляецца працаваць толькі харчовым крамам і аптэкам.

Прэм'ер-міністр Маравецкі заклікаў дзяцей і моладзь у бліжэйшыя дні і тыдні не пакідаць свае дамы.

Як вядома, у Польшчы ўжо зафіксаваны выпадак смерці ад каранавіруса. У гэтай краіне налічваецца 68 выпадкаў захворвання.

Раней пра рашэнне закрыць свае межы аб'явіла Украіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі