З-за недахопу сваіх у Купалаўскі будуць запрашаць замежных рэжысёраў
Пасля рэканструкцыі ставіць спектаклі ў Купалаўскі тэатр будуць запрашаць найлепшых рэжысёраў з суседніх краін. Пра гэта паведаміў мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін. Пінігін: “Я не буду сюды пускаць ставіць спектаклі маладых проста таму, што яны маладыя. Хай пакажуць на што яны здольныя. Хай прынясуць дыск з Бабруйскага, Магілёўскага, Віцебскага, Брэсцкага тэатра і пакажуць, што яны зрабілі. Я лепш запрашу сюды польскага, літоўскага рэжысёра. Я гэтым буду займацца”.
Сваю пазіцыю Пінігін патлумачыў тым, што сёння сітуацыя з таленавітымі тэатральнымі рэжысёрамі ў Беларусі проста катастрафічная. І таму, кажа, ён, не варта падыходзіць да кадравага пытання па “нацыянальных прыкметах”.
Пінігін: “Я не бачу сёння ў Беларусі сур’ёзных рэжысёраў. Я кажу пра маладых зараз. Якія могуць працаваць у гэтым тэатры. Гэта ж тычыцца, за невялікім выключэннем, і драматургаў. Проста па нацыянальнай прыкмеце людзі тут працаваць не будуць! Толькі якасць і толькі прафесійныя здольнасці”.
Мастацкі кіраўнік паскардзіўся на тое, што ў яго ужо быў сумны вопыт працы з маладымі беларускімі рэжысёрамі. І абвінаваціў у слабой падрыхтоўцы студэнтаў Акадэмію мастацтваў.
Пінігін: “Я не ведаю, як выхоўваць рэжысёраў, калі я даю ім цудоўную трупу, а яны завальваюць спектакль. Гэта не выхаванне рэжысёраў – гэтым трэба займацца ў Акадэміі. А яна гэтым не займаецца сур’ёзна на сённяшні дзень. Амаль што не займаецца”.
Праўда, удакладніў, што запрашаць калег з іншых краін ён пачне не раней за 2013 год – пасля заканчэння ў 2012 годзе рэканструкцыі Купалаўскага тэатра. Калі да гэтага часу не з’явіцца нехта сапраўды таленавіты з айчынных маладых рэжысёраў.