З-за памылкі хірурга жанчыне адрэзалі здаровую нагу
З-за памылкі хірурга 87-гадовай жанчыне адрэзалі здаровую нагу. Здарэнне адбылося ў Баку ў Цэнтры ангіалогіі і мікрахірургіі. Жанчына, якая хварэла на цукровы дыябет, трапіла на аперацыйны стол з-за гангрэны левай нагі. Аднак хірург адрэзаў ёй правую нагу вышэй за калена, паведамляе Sputnik Азербайджан.
Міністэрства аховы здароўя Азербайджана стварыла спецыяльную камісію, а праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. Хірург наракае на медперсанал, які не дапамог яму разабрацца, якую нагу трэба было рэзаць. Таксама ён сцвярджае, што і тая нага, якую ён адрэзаў, мусіла быць ампутавана, але "на другім этапе".