З-за сусветнага крызісу беларускія банкі перасталі даваць крэдыты на жыллё

У сувязі з сусветным фінансавым крызісам колькасць беларускіх банкаў, якія выдаюць крэдыты на жыллё, істотна знізілася.
Такая выснова аналітыкаў беларускага фінансавага інтэрнет-рэсурса infobank.by утрымліваецца ў новым рэйтынгу крэдытаў на нерухомасць. Апрача таго, эксперты адзначаюць, што шэраг беларускіх банкаў аб'явілі аб павышэнні з 15 кастрычніка працэнтных ставак па нанава выдаваных крэдытах.

Яшчэ некалькі банкаў павысілі ўжо гэтыя стаўкі. Аналітыкі таксама адзначаюць пагаршэнні ў частцы тэрміну разгляду крэдытных заявак. Так, у асноўным, банкі істотна павялічылі тэрміны разгляду, прыкладна, да трох-чатырох тыдняў, "таму ў цэлым крэдыты абыходзяцца іх атрымальнікам даўжэйшымі і даражэйшымі".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі