За 5 год доля імпартазамяшчальнай прадукцыі ў прамысловасці дасягнула 27,9%

За 5 год доля імпартазамяшчальнай прадукцыі ў прамысловасці дасягнула 27,9%

За апошнія пяць гадоў у краіне выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму каля 70 мільярдаў долараў. Доля такой прадукцыі ў прамысловай вытворчасці дасягнула 27,9%. Пра гэта паведамляе прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў 19 ліпеня.

Па яго словах, па выніках першага квартала гадавое заданне па выпуску імпартазамяшчальных тавараў, выканана на 20,6% (2,7 млрд долараў). Менш за ўсё план выканалі ў Мінсельгасхарчы —  9,5% гадавога задання, Мінбудархітэктуры — 16,3%, у канцэрне Беллеспаперапрам — 10%.

У першым квартале выпуск прынцыпова новай для ўнутранага беларускага рынку прадукцыі быў выкананы толькі на 21,5%.

Па словах прэм’ера, часцяком замясціць імпарт не вельмі складаных ў вытворчасці тавараў значна прасцей невялікім кампаніям, якія больш мабільныя і лепш адчуваюць у якіх таварах мае патрэбу спажывец. Такія прадпрыемствы здольныя ствараць сеткі па прасоўванні тавараў, як у лёгкай прамысловасці, так і ў іншых галінах, перадае sb.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі