За 7 гадзінаў галасавання на выбарах мэра Масквы — яўка меней за 20%
За пяць гадзінаў да закрыцця выбарчых участкаў прагаласавала толькі 18,56% выбаршчыкаў.
Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на кіраўніка Мосгарвыбаркаму Валянціна Гарбунова. У абсалютных лічбах гэта 1,3 мільёна чалавек.
На апошніх прэзідэнцкіх выбарах летась яўка на такі самы момант складала 34,04%.
На пасаду маскоўскага гарадскога галавы прэтэндуюць шэсць кандыдатаў: Міхаіл Дзегцяроў ад ЛДПР, Мікалай Левічаў ад “Справядлівай Расіі”, Іван Мельнікаў ад КПРФ, Сяргей Мітрохін ад “Яблока”, Аляксей Навальны ад РПР-ПАРНАС і часовы выканаўца абавязкаў мэра, самавылучэнец Сяргей Сабянін.
Датэрміновыя выбары мэра Масквы, першыя амаль за дзесяць гадоў, былі прызначаныя пасля таго, як Сабянін падаў у адстаўку. На правядзенне выбараў урад гораду выдзеліў з бюджэту болей за 433 мільёны расійскіх рублёў (каля 14,5 мільёнаў долараў).