За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 180 новых выпадкаў COVID-19

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 180 новых выпадкаў COVID-19

Па стане на 16 ліпеня ў Беларусі пацверджаныя 65 623 выпадкі COVID-19. За апошнія 24 гадзіны іх колькасць павялічылася на 180 (суткі таму было +155).  

За апошнія суткі памерлі 5 чалавек з COVID-19. Агульная афіцыйная статыстыка смерцяў за час пандэміі — 485 чалавек.

Паводле статыстыкі Мінздароўя, вылечыліся і былі выпісаныя 56 915 пацыентаў, у якіх раней пацвердзілася каранавірусная інфекцыя (+531). 

За час пандэміі ў Беларусі было праведзена 1 162 280 тэстаў (+10 546).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі