За беларускага футбаліста Ковеля змагаюцца расіяне і ўкраінцы

“Апошняе папярэджанне” накіраваў у расійскі “Сатурн” украінскі футбольны клуб “Карпаты” з патрабаваннем вярнуць беларускага нападаючага Леаніда Ковеля.  Гендырэктар львоўскай каманды палохае расіян, што канфлікт можа перарасці ў “міжнародны”. Ён настойвае на тым, што “Карпаты” маюць права на Ковеля і, нібыта, 1 студзеня заключылі з ім кантракт. Сам беларускі футбаліст гэта абвяргае.

Паводле яго словаў, мінскае “Дынама” “здавала” яго ў “арэнду” ўкраінскаму клубу, але яе тэрмін закончыўся, і паколькі прапановаў ад “Карпатаў” не было, Ковель вярнуўся ў Беларусь. А неўзабаве з’явіўся варыянт з “Сатурнам”, з якім беларус падпісаў кантракт на 5 гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі