За два гады насельніцтва Беларусі скарацілася на 155 тысяч чалавек — ЕЭК
Насельніцтва Беларусі скарацілася / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
За два гады насельніцтва Беларусі скарацілася на 154 735 чалавек. Пра гэта, як перадае ТГ-канал "Позірк", сведчаць звесткі Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Паводле іх, на 1 студзеня 2020 года ў Беларусі пражывала 9 410 259 чалавек, 2021-га — 9 349 645, 2022-га — 9 255 524.
Дарэчы, Белстат ужо даўно не публікуе месячныя даныя па дэмаграфічнай сітуацыі. Звесткі пра смяротнасць і скарачэнне насельніцтва сталі "сакрэтнымі" з 2020 года, калі ў Беларусь прыйшоў кавід. Таксама на скарачэнне насельніцтва паўплывала эміграцыя, выкліканая палітычнымі рэпрэсіямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.